Чемпионат школьников по шахматам

Пасля шматгадовага перапынку раённая федэрацыя шахмат і шашак аднавіла чэмпіянат раёна па шахматах сярод школьнікаў.

У нядзелю, 29 лістапада, шахматнае першынство 2009 года фінішавала. Чэмпіёнам раёна стаў Максім Камароў. Другі і трэці прызёры чэмпіянату набралі аднолькавую колькасць ачкоў, дадатковыя паказчыкі вывелі на другое месца Іллю Латушку. Бронзавым прызёрам стаў Андрэй Гульнік. Чэмпіён і прызёры выканалі нарматыў 4-га дарослага разраду.

Акрамя іх, нарматыў чацвёртага разраду выканалі шахматысты, якія занялі 5 і 6 месцы — Вераніка Чыгір і Ілля Скібінскі. Шостым фінішаваў Ягор Стракоўскі, ён выканаў нарматыў 1-га юнацкага разраду.

Па завяршэнні спаборніцтваў чэмпіёну і прызёрам уручаны дыпломы, а ўсе названыя разраднікі атрымалі адпаведныя пасведчанні. Дарэчы, каэфіцыент чэмпіянату меў 5 балаў і для выканання 4-га дарослага разраду ўдзельнік спаборніцтваў павінен быў набраць не менш 9-ці ачкоў. Гэта ўдалося палавіне ўдзельнікаў, на іх рахунку ад 16 да 10,5 ачкоў.

Усяго ў чэмпіянаце ўдзельнічалі 10 чалавек, усе яны дзятлаўчане.

На жаль, транспартная праблема не дазволіла паўдзельнічаць у першынстве вучням вясковых і пасялковых школ. Хоць здольныя шахматысты там ёсць і яны маглі скласці канкурэнцыю дзятлаўчанам.

Магчыма, з аднаўленнем папулярнасці ў раёне шахматнай гульні (а яна была вельмі папулярная яшчэ 15-20 гадоў таму), транспартная праблема знойдзе вырашэнне і геаграфія ўдзельнікаў шахматных
турніраў пашырыцца. Федэрацыя прыкладвае для гэтага намаганні.

У яе актыў трэба запісаць і даволі паспяховае выступленне дзятлаўскіх юных шахматыстаў на сёлетнім абласным турніры — яны занялі 7-е каманднае месца з 15 (летась былі 14-ыя). У абласным турніры ўдзельнічалі Максім Камароў, Андрэй Гульнік і Вераніка
Чыгір. Найбольш паспяхова выступіла Вераніка, яна выйграла 5 партый з 7-мі.

Б. ВАРНА, "Перамога", №94.
ДЯТЛОВЩИНА

Вход в систему

Годы мероприятий

Спортивные события

« Август 2018
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Спорт-анонс

  • Нет событий